Усе навіны

Драздоў і Фалькоўскі ўнесены ў спіс траўміраваных

25 лістапада 2022, 22:15

Беларускі форвард «Салавата Юлаева» Іван Драздоў, а таксама яго суайчыннік абаронца СКА Сцяпан Фалькоўскі ўнесены ў спіс траўміраваных КХЛ.

Драздоў атрымаў пашкоджанне ў матчы з «Барысам». У 32 матчах ён зарабіў 14 (8+6) балаў.

Фалькоўскі апошні матч згуляў супраць мінскага «Дынама». У той сустрэчы беларус закінуў шайбу. Усяго на яго рахунку 13 (5+8) ачкоў у 31-м матчы