Усе навіны

Трэнер «Магілёва» Мацярухін: «На самай справе так, някепска рухаліся, нядрэнна гулялі, але ж прайгралі»

27 лістапада 2022, 10:29

Галоўны трэнер «Магілёва» Аляксандр Мацярухін пракаментаваў паразу ад «Гомеля» (1:2) у матчы Экстралігі.

– На самай справе так, някепска рухаліся, нядрэнна гулялі, але ж прайгралі. Былі моманты, але, на жаль, не забілі. Хлопцы малайцы сёння. Было некалькі момантаў з-за якіх прапусцілі галы, але ўсё роўна нядрэнна сёння згулялі. Сёння з апошніх матчаў, дзе, насамрэч, была добрая гульня ў нашым выкананні, хоць мы і прайгралі.

– З вашага боку шмат спробаў рэалізаваць большасць, але толькі пад канец атрымалася. Неяк пракаментуеце?

– Сёння большасць спрацавала не так, як у папярэдніх матчах. Так бывае. Нельга кожную гульню забіваць толькі на большасці. Малайцы, што забілі хоць у канцы. На жаль, не забілі раней у большасці. Яшчэ раз паўтаруся, так бывае.

– У вашым складзе шмат моладзі. Гэта прычына чаго? Траўмы?

– У нас адзін абаронца пакінуў наш склад. Далі шанец маладому хлопцу, але ён сёння толькі на адну змену выскачыў. Хай рыхтуецца, хай чакае свайго шанцу. Хто ведае, што будзе ў наступным матчы, – сказаў Мацярухін.