Усе навіны

Чух пра 2:5 ад «Брэста»: «Ліда» гуляла да выдаленняў. Двойчы заставаліся ў фармаце «тры на пяць», і прапусцілі некалькі шайб. Пасля гэтага ўсё зламалася»

27 лістапада 2022, 19:55

Галоўны трэнер «Ліды» Юрый Чух пракаментаваў паразу ад «Брэста» (2:5).

– Коратка скажу: мы гулялі да выдаленняў. Нас двойчы пакінулі ў фармаце «тры на пяць», і мы прапусцілі некалькі шайб. Пасля гэтага ўсё зламалася. Сапернік у трэцім перыядзе згуляў граматна – падлавіў на контратацы і забіў пяты.

Да гэтых выдаленняў ніякіх прэтэнзій не маю да хлопцаў: яны выдатна гулялі, кантралявалі шайбу, рахунак, але пасля...

– Можа быць, нешта выправіць трэба да наступнай гульні?

– Я б сказаў што, але, на жаль, мы гэтага не можам зрабіць, – сказаў Чух.

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com