Навіны
Галоўны трэнер «Юнацтва»Есаулаў: «Кітараву ў мінулым матчы разварацілі калена, а пакаранняў не было. Я не ведаю, як тады ў хакей гуляць»
Галоўны трэнер «Юнацтва» Яўген Есаулаў падвёў вынікі матчу з «Шахцёрам» (0:1).
— Крыўдна прайграваць 0:1, калі ёсць моманты, каб зраўняць і выйсці наперад. З нулём галоў выйграць немагчыма. Недзе рэалізацыя падвяла. У пэўных момантах ініцыятывай валодаў супернік, недзе мы. Была роўная гульня, але не змаглі закінуць адну шайбу.
— Толькі рэалізацыя падвяла? Здавалася, недастаткова актыўна праводзіла матч ваша каманда.
— Мы гулялі на выездзе неаптымальным складам. Ёсць у нас траўмаваныя хакеісты, якіх не хапала сёння, на якіх разлічвалі, яны — лідары каманды. Кітараву ў мінулым матчы разварацілі калена, а пакаранняў не было. Я не ведаю, як тады ў хакей гуляць.
— Адзін бал, здабыты ў Салігорску, гэта мала для «Юнацтва»?
— Вядома мала, але сезон працягваецца.
— Сёння не хапіла эмоцый? Вельмі насычаная папярэдняя гульня была, а сёння акуратны быў хакей, амаль стэрыльны.
— Так, хакей быў больш спакойны, і супернік гуляў спакайней. Магчыма, шмат сіл і эмоцый пакінулі на першай гульні, і сёння недзе крыху не хапіла.