Усе навіны

Трэнер «Нёмана» Летаў: «Занадта шмат мы сёння дапускалі індывідуальных памылак»

30 лістапада 2022, 20:40

Галоўны трэнер гарадзенскага «Нёмана» Яўген Летаў пракаментаваў паразу ад аршанскага «Лакаматыва» (4:5).

«Буду сёння кароткі. Суперніка з перамогай! Занадта шмат мы сёння дапускалі індывідуальных памылак. Нам вельмі цяжка сёння даваліся галы, але таксама лёгка мы прапускалі. Яшчэ раз суперніка з перамогай», – сказаў Летаў.