Усе навіны

НХЛ: «Нью-Джэрсі» Шаранговіча прайграў «Нэшвілу», «Вашынгтон» Протаса саступіў «Сіэтлу» і іншыя матчы

2 снежня 2022, 09:50

У ноч з 1 на 2 снежня прайшлі чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

«Нью-Джэрсі» Ягора Шаранговіча прайграў «Нэшвілу» (3:4 АТ), «Вашынгтон» Аляксея Протаса ў гасцях саступіў «Сіэтлу» (2:3 АТ).

Спачатку Шаранговіч не паспеў закрыць саперніка на сіняй лініі, дазволіўшы Мікаэлю Гранлунду забіць шайбу і перавесці гульню ў авертайм, а затым пасля нязручнага пасу галкіпера Вітэка Ванечака беларус прайграў шайбу ў барацьбе ў борта і страціў з-пад увагі форварда сапернікаў Раяна Джохансена, які аформіў пераможны гол у матчы.

У выніку Шаранговіч правёў на лёдзе 18:57 [з іх 1:19 у меншасці], нанёс 1 кідок [яшчэ 1 кідок міма], здзейсніў 1 сілавы прыём, заблакаваў 1 стрэл, зрабіў 1 адбор, дапусціў 2 страты і прайграў 1 укідванне.

Табліца і статыстыка чэмпіянату НХЛ.

НХЛ

Рэгулярны чэмпіянат

Бафала – Каларада – 4:6 (2:1, 1:4, 1:1)

Нью-Джэрсі – Нэшвіл – 3:4 (0:2, 3:0, 0:1, 0:1)

Пітсбург – Вегас – 4:3 (0:2, 2:0, 2:1)

Філадэльфія – Тампа-Бэй – 1:4 (0:1, 0:2, 1:1)

Мінесота – Эдмантан – 5:3 (0:1, 3:1, 2:1)

Сэнт-Луіс – Караліна – 4:6 (1:0, 2:3, 1:3)

Далас – Анахайм – 5:0 (1:0, 2:0, 2:0)

Калгары – Манрэаль – 1:2 (0:1, 1:0, 0:1)

Ванкувер – Флорыда – 1:5 (0:3, 1:1, 0:1)

Сіэтл – Вашынгтон – 3:2 (0:2, 1:0, 1:0, 1:0)

Лос-Анджэлес – Арызона – 5:3 (1:1, 2:2, 2:0)