Усе навіны

Мацярухін пра 2:7 з «Металургам»: «Першы перыяд «Магілёў» праваліў. Крыўдна было прайграваць пасля яго 0:5»

4 снежня 2022, 23:36

Галоўны трэнер «Магілёва» Аляксандр Мацярухін пракаментаваў разгромную паразу ад «Металурга» (2:7).

– Першы перыяд, на жаль, правалілі. Такое бывае ў хакеі, калі ў суперніка атрымліваецца ўсё, а ў іншай каманды нічога. У другім і трэцім перыядзе сабраліся і правялі іх не дрэнна. Былі добрыя моманты.

Крыўдна прайграваць пасля першага перыяда 0:5. Паўтаруся, такія матчы здараюцца. Малайцы, што не апусцілі рукі, біліся да канца – гэта самае галоўнае.

– Не было думкі замяніць варатара ў першым перыядзе?

– Не ва ўсіх галах быў вінаваты брамнік. Калі недзе і была яго шайба, то акрамя галкіпера на лёдзе было яшчэ 5 хакеістаў, якія павінны былі дапамагаць варатару і не даводзіць да такіх момантаў. Я ведаю, што Артур [Малкоў] можа гуляць добра, таму думкі мяняць яго не было, – сказаў Мацерухін.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com