Навіны

«Магілёў» прайграў 15 матчаў запар у экстралізе. У магіляўчан ніводнай дамашняй перамогі

4 снежня, 23:59
0

4 снежня адбыўся матч рэгулярнага чэмпіянату экстралігі, у якім «Магілёў» разгромна саступіў «Металургу» – 2:7.

Гэта паражэнне стала 15-м запар для каманды Аляксандра Мацярухіна.

Пры гэтым у магіляўчан няма ніводнай дамашняй перамогі. Выйгравалі падапечныя Мацярухіна ў «Гомеля» па булітах (4:3) і ў аршанскага «Лакаматыва» (3:0).

Розніца забітых і прапушчаных у магілёўскай каманды – 52:129.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com