Усе навіны

«Газпрам экспарт» – новы партнёр мінскага «Дынама» («Хакейны бульбаш»)

5 снежня 2022, 13:57

«Газпрам экспарт» стаў новым партнёрам мінскага «Дынама», пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Хакейны бульбаш».

«Газпрам экспарт» – гэта даччынае прадпрыемства «Газпрама». Кампанія з'яўляецца найбуйнейшым экспарцёрам прыроднага газу ў свеце.

Адзначым, што віцэ-прэзідэнт кампаніі Міхаіл Серада знаходзіцца пад санкцыямі Польшчы і ЗША, а ў верасні 2022 года Польшча наклала санкцыі непасрэдна на «Газпрам экспарт», аргументаваўшы сваю пастанову тым, што фірма зʼяўляецца для расійскіх уладаў істотнай крыніцай даходаў, якія потым ідуць на вайну супраць Украіны.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com