Усе навіны

40-гадовы расiянiн Міхноў можа вярнуцца ў жлобінскі «Металург» («БХ»)

5 снежня 2022, 22:50

40-гадовы расійскі нападаючы Аляксей Міхноў блізкі да вяртання ў жлобінскі «Металург».

Сёлетні сезон Міхноў пачынаў у «Металургy». Ён правёў 4 матчы, зарабіў 2 (1+1) ачкі.

Затым перайшоў у «Брэст», дзе ў 23 сустрэчах аформіў 10 (4+6) ачкоў.

Міхноў выступаў за «Металург» тры сезоны. Усяго ён адыграў 172 матчы ў чэмпіянатах Беларусі, набраў у іх 146 (74+72) ачкоў.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com