Усе навіны

Палішчук пра 6:5 па булітах з «Юнацтвам»: «Дынама-Маладзечна» праспала палову гульні, калі не больш. Але хлопцы не здаваліся, уключылі характар, і за гэта ім узнагарода»

6 снежня 2022, 13:10

Галоўны трэнер «Дынама» з Маладзечна Аляксандр Палішчук пракаментаваў перамогу над «Юнацтвам», у якой маладзечанцы зраўнялі лік за 3 секунды да фінальнай сірэны, а затым выйгралі па булітах – 6:5.

– Па-першае, хачу папрасіць прабачэння ў балельшчыкаў за мінулую гульню (1:2). Выдатна нас падтрымлівалі, і мы дарабілі тое, што не змаглі ў тым матчы. Па матчы: праспалі палову гульні, калі не больш. Першы перыяд дрэнна пачалі, другі таксама працягнулі. Цяпер пазнаў хлопцаў – яны не здаваліся, уключылі характар, і за гэта ім узнагарода.

– Пасля двух прапушчаных шайб у першым перыядзе вы ўзялі тайм-аўт і зраўнялі лік. Што сказалі рабятам?

– Гэта сакрэт :)

– А ў распранальні перад трэцім перыядам?

– Спрабавалі даставаць з іх характар і баявы дух.

– Перад матчам у заяўцы стартавым галкіперам значыўся Кісялёў, але гульню пачаў Зінавенка. У чым прычына гэтай замены?

– Гэта было рашэнне трэнерскага штаба. Значыць, мы ўсё правільна зрабілі, калі выйгралі, – сказаў Палішчук.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com