Усе навіны

Шэйн Прынс: «Калі дзве вялікія хакейныя краіны, Беларусь і Расія, не могуць удзельнічаць у міжнародных турнірах – гэта дрэнна для ўсіх»

6 снежня 2022, 19:14
2

Амерыканскі нападаючы «Спартака» з беларускім пашпартам Шэйн Прынс падзяліўся меркаваннем пра адхіленне зборных Беларусі і Расіі ад міжнародных турніраў.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Вы нападаючы зборнай Беларусі. Як паставіліся да таго, што каманду адхілілі ад міжнародных турніраў?

– Мне не падабаецца, што палітыку змешваюць са спортам. Гэта вельмі дрэнна для хакеістаў, у тым ліку для маладых хлопцаў, якія толькі пачынаюць свае кар'еры. Але мы нічога не можам зрабіць.

Я браў удзел у чэмпіянаце свету, і для мяне гэта было вялікай падзеяй. Спадзяюся, што сітуацыя зменіцца, і беларускія хакеісты будуць зноў дапушчаныя да міжнародных турніраў.

– Вы гулялі за зборную Беларусі на ЧС-2021. Якія ўражанні ад гэтага турніра ў вас засталіся?

– Гэта не быў лепшы чэмпіянат свету з-за кавідных абмежаванняў. Нам было дазволена быць толькі на арэне ці ў сваіх нумарах у гатэлі, мы нават не маглі выйсці ў горад. Так што ў побытавым плане гэта быў поўны адстой.

Аднак абараняць гонар нацыянальнай зборнай на чэмпіянаце свету – гэта неверагодны вопыт. Веру ў тое, што ў мяне яшчэ атрымаецца зведаць гэтыя адчуванні, калі Беларусь вернецца на міжнародную арэну.

– Ці згодныя з тым, што міжнародныя турніры без Расіі і Беларусі страцілі сваю цікавасць?

– Калі дзве вялікія хакейныя краіны, Расія і Беларусь, не могуць удзельнічаць у міжнародных турнірах – гэта дрэнна для ўсіх.

Таму спадзяюся, што абедзве каманды ўжо хутка змогуць вярнуцца, – лічыць Прынс.