Усе навіны

Міхноў пра вяртанне ў «Металург»: «Дзякуй кіраўніцтву «Брэста» за тое, што пайшлі мне насустрач»

6 снежня 2022, 19:38
1

40-гадовы расійскі форвард Аляксей Міхноў расказаў падрабязнасці аб сваім вяртанні ў жлобінскі «Металург».

Раней хакеіст выступаў за «Брэст».

– Усё адбылося сапраўды хутка і нечакана. Але гэта жыццё, гэта спорт. Рады, што зноў апынуўся ў распранальні «Металурга». Паспрабую прынесці карысць камандзе.

– Як з «Брэстам» рассталіся?

– Нармальна. Растлумачылі, зразумелі адно аднаго. Хацелася б падзякаваць кіраўніцтву «Брэста» за тое, што пайшлі мне насустрач, – сказаў Міхноў.