Усе навіны

Прынс пра Расію: «Нельга цалкам давяраць таму, што паведамляюць у СМІ, хаця людзі, якія ніколі не былі ў Расiі, вераць навінам»

6 снежня 2022, 20:10

Амерыканскі нападаючы «Спартака» з беларускім пашпартам Шэйн Прынс падзяліўся меркаваннем пра Расію.

Прынс выступае за зборную Беларусі.

– Чаму вы асабіста вырашылі вярнуцца гуляць у Расiю?

– Таму што мне вельмі падабаецца КХЛ, а Расея – гэта выдатнае месца для жыцця. Людзі вакол горача любяць хакей. Я выступаю ў лізе на працягу ўжо пяці гадоў, і магу казаць пра яе толькі добрае. КХЛ – гэта хакей самага высокага ўзроўню, даступны для мяне. Таму тут адны толькі плюсы. Спадзяюся, я буду гуляць у гэтай лізе яшчэ доўга.

Масква – гэта мой самы любімы горад у свеце, таму гуляць тут – гэта яшчэ адзін вялікі плюс. Выдатная каманда, выдатны горад, выдатная ліга – мяне ўсё задавальняе.

– Вы расказваеце сваім родным і сябрам, што ў Расіі не так дрэнна, як кажуць у замежных СМІ?

– Нельга цалкам давяраць таму, што паведамляюць у СМІ, хоць людзі, якія ніколі не былі ў Расіі, вераць навінам. Я магу казаць пра краіну толькі пазітыўныя словы, ніякіх праблем тут у мяне не было. У маёй сям'і ведаюць, як мне падабаецца ў Расіі. Гэта выдатнае месца для жыцця, што я і расказваю сваім сябрам і родным. Спадзяюся, у мяне атрымаецца застацца тут яшчэ надоўга.

– У адным з інтэрв'ю вы казалі, што збіраецеся вучыць рускую мову.

– У мінулым сезоне я спрабаваў гэта зрабіць, але сезон быў цяжкім, і я апынуўся проста знясілены. Але за гэтыя пяць гадоў я ўжо шмат што разумею і падтрымліваю размову. Руская мова – дастаткова складаная, і няпроста навучыцца на ёй размаўляць свабодна, – лічыць Прынс.