Усе навіны

Усаў аддаў асіст на пераможны гол «Сірак'юз» у вароты «Рочастэра»

8 снежня 2022, 08:24

У ноч з 7 на 8 снежня прайшлі матчы рэгулярнага чэмпіянату АХЛ. «Сірак'юз», за які выступае беларускі нападаючы Ілля Усаў, абыграў «Рочастэр» з лікам 5:1.

Першы перыяд каманды згулялі ўнічыю – 1:1, а ў другім перыядзе Усаў аддаў перадачу на Раяна Джонса, які зрабіў лік 2:1. Пасля гэтага закідвалі толькі прадстаўнікі «Сірак'юз».

Такім чынам на рахунку беларуса асістэнцкі бал, пры паказчыку карыснасці «+1».

У гэтым сезоне Усаў згуляў у 19 матчах, у якіх набраў 6 (2+4), пры паказчыку карыснасці «-1». Адзначым, што ўсе свае балы Усаў набраў у апошніх 8 гульнях.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com