Усе навіны

Скоранаў пра натуралізацыю замежных хакеістаў: «Неадназначная сітуацыя, пра якую мне цяжка разважаць»

8 снежня 2022, 20:36

Беларускі форвард маскоўскага «Дынама» і зборнай Беларусі Аляксандр Скоранаў выказаў свой пункт гледжання наконт таго, што гульцам з Паўночнай Амерыкі на працягу 2010-х масава прысвойвалася беларускае грамадзянства.

– Не магу сказаць, таму што ў тыя часы не знаходзіўся ўнутры каманды. На той момант я не разумеў сэнсу і казаў: навошта гэта рабіць, бо ў нас ёсць свае беларускія гульцы. А потым глядзіш, што быццам бы гэтыя канадцы апынаюцца мацнейшымі за некаторых мясцовых, і пачынаеш сумнявацца. Неадназначная сітуацыя, пра якую мне цяжка разважаць, таму што ўсё адбывалася каля 10 гадоў назад, калі я быў зусім маленькі, – падзяліўся Скоранаў.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com