Усе навіны

Хакеісты мінскага «Дынама» і СКА Дзярабін і Папугаеў пабіліся ў час матча КХЛ, яны атрымалі 5-хвілінны штраф

8 снежня 2022, 22:09

У сярэдзіне першага перыяду матча КХЛ, у якім мінскае «Дынама» саступіла СКА (3:5) абаронца «Дынама» Дзмітрый Дзярабін пабіўся з форвардам СКА Мікітам Папугаевым.

За бойку і Дзярабіна, і Папугаева пакаралі пяціхвілінным штрафам.

Пасля хатняга паражэння ад СКА «Дынама» апусцілася на 8-е месца ў заходняй канферэнцыі.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com