Усе навіны

Трэнер «Юнацтва» пра перамогу над «Брэстам»: «Няма такой каманды, якой мы настройваемся «пазыкі» аддаваць»

8 снежня 2022, 23:02

Галоўны трэнер «Юнацтва» Яўген Есаулаў падвёў вынікі матча з «Брэстам» (3:2).

– Добрая напружаная гульня. Выдатна рэалізавалі большасць, у меншасці забілі. У трэцім перыядзе нам трэба было спакайней гуляць, сур'ёзней. Дапусцілі памылку, прапусцілі гол, у выніку чаго атрымалі нярвовую канцоўку.

Ці быў асаблівы настрой на «Брэст»? Цяпер такі роўны чэмпіянат, што перад усімі камандамі «даўжок». Няма такой каманды, якой мы настройваемся «пазыкі» аддаваць. Аднолькава падыходзім да ўсіх гульняў.

У трэцім перыядзе каманда асела? Я б не сказаў, што каманда прасаджваецца. Патрэбна ўмець гуляць па ліку. Маючы запас, трэба разумець, дзе можна рызыкаваць, а дзе не. Цяпер нашыя хлопцы прымаюць няправільныя рашэнні», – сказаў Есаулаў.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com