Усе навіны

Трэнер «Дынама-Маладзечна» Палішчук пра перамогу над «Гомелем» і пра цяжкі старт: «Другі матч ужо большасць працуе. Па меншасці ёсць праблемы, але гэта ўсё можна вырашыць»

9 снежня 2022, 00:44

Галоўны трэнер «Дынама-Маладзечна» Аляксандр Палішчук падзяліўся думкамі пра гульню з «Гомелем» (4:2).

– Апошні матч у Мінску і сёння - прыкладна аднолькавыя. Таксама доўга ўключаліся ў гульню, потым у трэцім перыядзе характар уключаюць, ну і атрымваецца неяк так.

– Але ўсё-такі даяце фору суперніку на старце. З чым гэта звязана?

– Разумееце, мы не спецыяльна. Так атрымваецца. Будзем разбірацца, бо дзве гульні мы проста дрэнна пачынаем.

Другі матч ужо большасць працуе. Па меншасці ёсць праблемы, але гэта ўсё можна вырашыць.

Закіпаюць хлопцы. Няма ў іх яшчэ трошкі стрыманасці. Закіпаюць галовы, ад гэтага ўсё і ідзе. Будзем працаваць, – сказаў Палішчук.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com