Усе навіны

Выканаўца абавязкаў галоўнага трэнера «Хіміка» пра паражэнне ад «Ліды»: «Не павінны мы так гуляць дома»

9 снежня 2022, 23:20

Выканаўца абавязкаў галоўнага трэнера «Хіміка» Стась Корабаў даў каментар пра хатнюю гульню з «Лідай» (1:2).

– Хачу папрасіць прабачэння ў заўзятараў за гэтую жахлівую гульню ў выкананні нашай каманды. Не павінны мы так гуляць дома, не маем права.

Два перыяды проста стаялі, каталіся ў сваё задавальненне. У трэцім трохі пачалі варушыцца, але было ўжо позна. Нават калі і стваралі нейкія моманты, то выкананне вымушала жадаць лепшага.

Вельмі шмат браку ў перадачах, у завяршэнні атак. Вельмі слаба згулялі нападнікі. Не знайшлося ў нас лідара, які змог бы павесці каманду за сабой.

Увогуле, вельмі слаба згулялі. Суперніка з перамогай, - сказаў Корабаў.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com