Усе навіны

Трэнер «Брэста» Світо пра матч з «Юнацтвам»: «Задаволены гульнёй, але не вынікам»

10 снежня 2022, 19:50

Галоўны трэнер «Брэста» Уладзімір Світо падзяліўся меркаваннем аб матчы супраць «Юнацтва» (0:1).

– Сёння задаволеныя гульнёй, але не вынікам. Прайгралі «Юнацтву» дзве сустрэчы, шанцы былі зраўняць лік і выйграць матчы. Абодва варатары паказалі вельмі годную гульню.

– У трэцім перыядзе брэстаўчане зарабілі шмат большасць, але не рэалізавалі гэтыя спробы. Што б выправілі?

– Былі штангі ... Трэба больш кідаць. Былі спрэчныя шайбы на пятаку, трэба было іх "дакапаць" і забіць, – сказаў Світо.