НХЛ, рэгулярны чэмпіянат: «Вашынгтон» Протаса разграміў «Вініпег» і іншыя матчы
З 11 на 12 снежня адбыліся чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.
«Вашынгтон» беларускага нападаючага Аляксея Протаса разграміў «Вініпэг» (5:2).
Беларус выйшаў на лёд у чацвёртым звяне з Нікам Даўдам і Гарнэтам Хэтэўэйем. На 24 хвіліне звяно арганізавала першую шайбу ў вароты «Джэтс», Пратас запісаў на свой рахунак асіст.
Белраускі нападаючы правёў на лёдзе 13:03, з якіх 1:04 у меншасці і, акрамя асістаў, вызначыўся 4 кідкамі па варотах саперніка і здзейсніў 2 сілавыя прыёмы, пры паказчыку карыснасці «+1».
Табліца і статыстыка чэмпіянату НХЛ.
НХЛ
Рэгулярны чэмпіянат
Сэнт-Луіс – Каларада – 2:3 АТ (0:0, 0:1, 2:1, 0:1)
Фларыда – Сіэтл – 2:5 (0:1, 1:1, 1:3)
Каламбус – Лос-Анджэлес – 6:5 АТ (2:0, 3:3, 0:2, 1:0)
Вініпег – Вашынгтон – 2:5 (0:0, 0:4, 2:1)
Арызона – Філадэльфія – 5:4 АТ (1:0, 2:3, 1:1, 1:0)
Вегас – Бостан – 1:3 (1:0, 0:1, 0:2)