Усе навіны

Галоўны трэнер «Шахцёра» Чупрыс пра 1:2 па булітах з «Магілёвам»: «Сапернікі няхай носяць на руках свайго брамніка, які вылавіў магчымае і немагчымае»

11 снежня 2022, 20:40

Галоўны трэнер «Шахцёра» Яраслаў Чупрыс пракаментаваў паражэнне ад «Магілёва» па булітах – 1:2.

– Не ведаю, што тут каментаваць. Адзінае, хочацца папрасіць прабачэння ў балельшчыкаў, хоць мы і нядрэнна гулялі, але не рэалізавалі свае моманты. Сапернікі няхай носяць на руках свайго варатара, які вылавіў усё магчымае і немагчымае. Сёння, у прынцыпе, гульню можна назваць імя Малкава і Кірылы Яруты. Час дзіцячага хакея сышоў, я папярэджваў. Мужыкі б'юцца за каманду, гледачоў, свае сем'і, а вось такое стаўленне некаторых, прыводзіць да такога выніку.

– Ёсць усё-ткі і пазітыўны момант у матчы – згулялі без выдаленняў, упершыню ў гэтым сезоне.

– Так. Можна было і спакойна даігрываць, даціскаць гэты матч 1:0, як мы ўжо выйгравалі, але вось такая сітуацыя. Вельмі крыўдна і непрыемна.

– Чым каманда будзе займацца ў міжнароднай паўзе?

– Будзе невялікі адпачынак. Можна было вядома пакараць каманду, але чаму павінны пакутаваць менавіта сем'і хакеістаў, гэта было б несумленна. Таму адпачнем, потым будзе невялікі запланаваны цыкл трэніровачны, як мы звычайна робім, папрацуем і набяромся сіл перад наступным адрэзкам, – сказаў Чупрыс.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com

[email protected]
Очередной договорняк в бел хоккее!!
Адказаць
0