Юпатаў пра 2:1 з «Лакаматывам»: «Не парадавалі памылкі моладзі «Віцебску». Людзі не робяць высновы, з гульні ў гульню адно і тое ж»
Галоўны трэнер «Віцебска» Раман Юпатаў пракаментаваў перамогу каманды па булітах над «Лакаматывам» (2:1).
– Малайцы хлопцы, добры настрой быў. Нядрэнна працавалі на пляцоўцы. Адзінае, што не парадавала, гэта памылкі моладзі. Ёсць пэўныя моманты. Людзі не робяць высновы, з гульні ў гульню адно і тое ж. Ну а так пераможцаў не судзяць. Малайцы. Дачакаліся паўзы, адпачнем крыху.
– Паўза цяпер, як ніколі дарэчы?
– Ну так, невялікі спад у нас, у плане эмоцый, вельмі шмат патрацілі за гэты час. Гуляюць хлопцы адны і тыя ж. Таму тут вялікі рэспект хлопцам, за тое, што яны б'юцца ў кожнай гульні, нягледзячы ні на што.
– Вы згадалі, што некаторыя гульцы не робяць высноў з гульні ў гульню. Ці не гэта стала прычынай растання з Пузатавым?
– Не, Жора выдатны хлопец, але ёсць моманты ўнутраныя ў распранальні, ўнутры каманды, якія не хачу абмяркоўваць. У любым выпадку будзем шукаць людзей, якія будуць, скажам так, уносіць у яе толькі пазітыўныя эмоцыі, – сказаў Юпатаў.
⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com