Усе навіны

Вудкрафт пра зборную: «Наша каманда прыехала сюды для таго, каб змагацца за перамогу ў кожным матчы» 

12 снежня 2022, 23:10

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па хакеі Крэйг Вудкрафт падзяліўся меркаваннем пра старт кубка Першага канала. 

– Кожны ў гэтай апранальні павінен разумець, што наша каманда прыехала сюды для таго, каб змагацца за перамогу ў кожным матчы. Упэўнены, кожны з вас ведае і адчувае гэта. Вы павінны захаваць гэты настрой да канца турніру, - сказаў Вудкрафт.  

Нагадаем, кубак Першага канала па хакеі пройдзе з 15 па 18 снежня ў Маскве. У канчатковы склад зборнай Беларусі ўвайшлі 28 хакеістаў, сярод іх Гарбуноў, Прынс і Коласаў.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com