Усе навіны

Міхаіл Грабоўскі: «Нашыя хлопцы могуць не з'язджаць у Паўночную Амерыку, а гуляць у МХЛ»

13 снежня 2022, 17:04
1

Генеральны менеджар зборнай Беларусі Міхаіл Грабоўскі пракаментаваў карʼеру маладых хакеістаў з «Дынама-Шыннік».

— «Дынама-Шыннік» у МХЛ у гэтым сезоне здзіўляе. Адзін з лідараў срэбнага дывізіёна. Хто на ваш погляд яшчэ можа стрэліць як Мароз можа стрэліць у будучыні ў КХЛ?

— Мароз стрэліў, але ў яго яшчэ доўгая карʼера, таму хай хлопец працуе, вы яго моцна не прыціскайце. Але ўсе хлопцы могуць стрэліць.

Добра, што ў нас зʼявілася каманда ў МХЛ. Нарэшце, зʼявілася магчымасць згуляць моцнымі маладымі гульцамі з моцнымі супернікамі.

Нашы хлопцы могуць не зʼязджаць у Паўночную Амерыку, а гуляць у гэтым чэмпіянаце. Таму што ў нас узровень даволі моцны. І калі ты гуляеш у наймацнейшай лізе, мы гуляем у срэбнай лізе, але трапім калі-небудзь можа ў наймацнейшую. Там наогул узровень мацнейшы, гульцы больш магутныя. І гэта вялізны імпульс для хакеістаў расці, развівацца.

Мы бачым, што нават цяпер мы ўзялі ў зборную шматлікіх хлапцоў з «Шынніка» з перспектывай на будучыню. Бачым, што трэнерскі штаб, кіраўніцтва «Шынніка» вядзе добрую працу і растуць выдатныя хлопцы.

Я думаю, што зʼявяцца ў нас шмат Марозаў. І Хенкель, і Буйніцкі гулялі ў МХЛ калісьці. Будуць добрыя хакеісты, — сказаў Грабоўскі.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com