Каментатар ФХБ Грыгар'янц: «Я абсалютна ўпэўнены, што хлопцы будуць зараджаны на максімум, каб паказаць сваю лепшую гульню»
Каментатар ФХБ Андрэй Грыгар'янц падзяліўся чаканнямі ад кубка Першага канала, які пройдзе з 15 па 18 снежня ў Маскве.
– Безумоўнае тое, што мы даём магчымасць згуляць моладзі на такім турніры – гэта выдатна. Думаю, што рэзерв так ці інакш трэба правяраць увесь час, каб хлопцы разумелі: іх мэта трапіць у зборную цалкам дасягальная – і працягвалі развівацца. У гэтай камандзе ёсць хлопцы, якія ўжо выклікаліся ў склад зборнай, і тут яны патрэбныя хутчэй у якасці такіх важакоў для маладых. Зразумела, што касцяк нацыянальнай каманды складаюць менавіта маладыя хакеісты, якія павінны праяўляць сябе. У тым ліку ёсць гульцы з Betera-экстралігі, і такія турніры павінны даць магчымасць такім хлопцам з беларускага чэмпіянату атрымаць найважнейшы вопыт гульні на міжнародным узроўні.
Без сумневу, кубак Першага канала – гэта вельмі вядомы і статусны турнір. Удзел у ім – шанец для нашых гульцоў паказаць сябе не толькі вялікай колькасці скаўтаў, якія сочаць практычна за ўсімі гульнямі турніру, але мноству заўзятараў. Бо кубак Першага канала карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод заўзятараў, дзякуючы сваёй гісторыі, пары года, у якой ён праходзіць, і шмат чаму іншаму. Я абсалютна ўпэўнены, што хлопцы будуць зараджаны на максімум, каб паказаць сваю лепшую гульню. Бо, хто б што ні казаў, а выклік у зборную – гэта заўсёды сверхматывацыя нават у самым інтэнсіўным і складаным сезоне. Ну і, канечне, не будзем забываць, што для трэнерскага штаба гэта вельмі класная магчымасць убачыць у дзеянні хлопцаў з бліжэйшага рэзерву. Таму што мы бачым, што не ўсе самыя моцныя змаглі трапіць у гэты склад, – сказаў Грыгар'янц.
⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com