Усе навіны

Шаранговіч адзначыўся галявой перадачай у матчы з «Даласам», але «Нью-Джэрсі» саступіў

14 снежня 2022, 08:19

У ноч з 13 на 14 снежня адбыліся чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ. «Нью-Джэрсі», за які гуляе беларускі нападаючы Ягор Шаранговіч, саступіў дома «Даласу» (1:4).

Шаранговіч, які выходзіў у трэцім звяне разам з Майлзам Вудам і Майклам Маклаўдам, вызначыўся галявой перадачай на адзіны гол «д'яблаў».

Усяго на лёдзе Шаранговіч правёў 16:00, з якіх 0:56 у меншасці, акрамя галявой перадачы, беларус вызначыўся 5 кідкамі па варотах саперніка і адным заблакіраваным ударам, пры паказчыку карыснасці «0».

У гэтым сезоне ў беларускага нападаючага 15 (8+7) ачкоў у 29 матчах, пры карыснасці «-2» і 6 хвілінах штрафу. Шаранговіч перапыніў серыю без ачкоў, якая складала пяць гульняў.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com