Усе навіны

Міхаіл Грабоўскі пра турнір 3×3 на Кубку Першага канала: «Мы можам быць родапачынальнікамі гэтай гульні . Чакаю гульні са зборнай Кітая»

14 снежня 2022, 13:00

Генеральны менеджар зборнай Беларусі Міхаіл Грабоўскі распавёў, пра навінку расійскага Кубка Першага канала - хакей 3х3.

– Як будзе падбірацца наша тройка гульцоў? І ў чым спецыфіка гульняў у фармаце 3×3?

– Фармат новы, напэўна будзе яшчэ нейкі камерцыйны праект. Я такое ў паўночнаамерыканскім хакеі не бачыў. Чаму мы не можам быць родапачынальнікамі гэтай 3×3 гульні ў поўным фармаце. З прадчуваннем чакаю гэтых гульняў, тым больш мы згуляем са зборнай Кітая. Будзе цікава менавіта падабраць склад, правільнае спалучэнне тых хлопцаў, якія ўмеюць больш катацца. Фармат гульні 3×3 пакідае тых гульцоў, якія могуць рухацца, катацца. Гэта цікава і выдатная магчымасць для хлапцоў праверыць свае індывідуальныя якасці. 3×3 гэта менавіта індывідуальныя якасці.

– Тут згуляе ключавую ролю, хто ўмее кідаць сапраўды з ходу або ўзаемадзеянне ўсёй тройкі?

– Больш нейкая плыня дзеянняў траіх гульцоў. Яны павінны быць узаемазвязаныя, але вырашае напэўна адзін момант. Дзе ёсць вольная магчымасць аддаць пас і абгуляць суперніка адзін у адзін, калі ты ствараеш перавагу і табе прыйдзецца вырашаць з брамнікам. Таму такія гульні напэўна вучаць гуляць адзін супраць аднаго. Індывідуальныя якасці на першы план выходзяць.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com