Усе навіны

Прэзідэнт ФХР Траццяк аб супрацоўніцтве з Беларуссю: «У складаныя часы трэба адзін аднаму дапамагаць. Суцэльная карысць для нашага хакея»

19 снежня 2022, 10:38

Прэзідэнт Федэрацыі хакея Расіі Уладзіслаў Траццяк расказаў аб супрацоўніцтве Расіі і Беларусі.

«У маі гэтага года ФХР і ФХБ падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве ў сферы дзіцяча-юнацкага хакея. Мы бачым яго высокую эфектыўнасць і таму вырашылі прадоўжыць тэрмін дзеяння нашага дакумента да 2026 года.

Юніёрская зборная Беларусі прыняла ўдзел у трох Першынствах федэральных акруг, якія мы для прастаты і большай пазнавальнасці завем «Тэрыторыя хакея».

Пры гэтым адзін з турніраў упершыню прайшоў у Беларусі. Інтэграцыя дапамагае нашым юніёрам павышаць свой узровень у матчах адзін супраць аднаго. У складаныя часы трэба адзін аднаму дапамагаць, а такая дапамога – суцэльная карысць для нашага хакея.

Акрамя Першынстваў федэральных акруг у шэрагу расійскіх спаборніцтвах прымуць удзел і іншыя каманды хакейных школ Рэспублікі Беларусь узростам ад 12 да 16 гадоў.

На дарослым, маладзёжным, юніёрскім узроўні нашы зборныя пастаянна гуляюць адна з адной. У пятніцу нашы сябры паспрабавалі новы фармат хакея «3 на 3» і адразу выйгралі першы ў гісторыі міжнародны турнір сярод нацыянальных зборных у гэтай дысцыпліне.

У канцы снежня ў Жлобіне адбудзецца новае спаборніцтва – Кубак Саюза. У ім прымуць удзел чатыры каманды: расейскія «Рубін» і піцерскае «Дынама», беларускія «Металург» са Жлобіна і мінскае «Юнацтва». Такім чынам, мы пашыраем нашае ўзаемадзеянне і на ўзроўні клубных прафесійных каманд.

Нашае супрацоўніцтва не абмяжоўваецца таварыскімі матчамі і ўдзелам у дзіцячых і юніёрскіх турнірах. Мы адкрыты да любога ўзаемадзеяння.

У нас будзе ісці пастаянны абмен вопытам, сакрэтамі майстэрства і падрыхтоўкі. Мы будзем сумесна рэалізоўваць навуковыя праекты, бакі будуць пастаянна абменьвацца метадычнай літаратурай і іншай інфармацыяй, неабходнай для развіцця майстэрства», – заявіў Траццяк.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.