Усе навіны

НХЛ: «Нью-Джэрсі» Шаранговіча прайграў «Караліне» і іншыя вынікі

21 снежня 2022, 09:47

У ноч на 20 снежня адбыліся чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

«Нью-Джэрсі» беларускага нападаючага Ягора Шаранговіча прайграў «Караліне» (1:4).

Шаранговіч правёў на лёдзе 13:36 (з іх 10 секунд у большасці і 2:49 у меншасці), нанёс 1 кідок міма варот, заблакаваў 1 стрэл саперніка, ужыў 1 сілавы прыём і прайграў адзінае ўкідванне.

«Нью-Джэрсі» мае серыю з шасці параз запар.

Табліца і статыстыка чэмпіянату НХЛ

НХЛ

Рэгулярны чэмпіянат

«Караліна» – «Нью-Джэрсі» – 4:1 (1:0, 2:0, 1:1)

«Філадэльфія» – «Каламбус» – 5:3 (1:0, 2:2, 2:1)

«Пітсбург» – «Рэйнджэрс» – 3:2 (0:1, 2:0, 1:1)

«Таронта» – «Тампа-Бэй» – 4:1 (1:0, 1:0, 2:1)

«Вініпег» – «Атава» – 5:1 (3:1, 2:0, 0:0)

«Сіэтл» – «Сэнт-Луіс» – 5:2 (1:0, 3:0, 1:2)

«Лос-Анджэлес» – «Анахайм» – 4:1 (0:0, 2:1, 2:0)

«Сан-Хасэ» – «Калгары» – 3:7 (1:2, 1:1, 1:4)