Нік Мерклі: «Атмасфера на «Мінск-Арэне» адпавядае клубам з топ-10 у НХЛ»
Нападаючы мінскага «Дынама» Нік Мерклі падзяліўся меркаваннем аб узроўні КХЛ і расказаў аб атмасферы на «Мінск-Арэне».
– Лічыцца, што КХЛ – найлепшая ліга Еўропы і другая па значнасці ў хакеі. Што вы можаце сказаць на гэты конт пасля дэбюту ў КХЛ?
– Я пайграў некалькі матчаў у НХЛ, шмат правёў паядынкаў у АХЛ, таму магу дакладна сказаць, што КХЛ на другім месцы. НХЛ - гэта грандыёзны ўзровень, але тут таксама добрыя каманды з высакаякаснымі хакеістамі. Узровень хакея адпавядае статусу «другой лігі свету». У параўнанні з АХЛ, у Кантынентальнай хакейнай лізе больш якасныя гульцы, хуткасці на парадак вышэйшыя, рашэнні на лёдзе прымаюцца вельмі хутка. Таксама тут усё ўмеюць добра абараняцца.
У АХЛ шмат маладых гульцоў, за апошнія пяць гадоў гэта стала вельмі заўважна. У такім узросце хакеісты часцей дапускаюць памылкі, гэта нармальна, але з-за гэтага ўзровень лігі змяншаецца.
– Вы забілі ў дэбютным матчы за «Дынама», прычым адбылося гэта дома, на «Мiнск-Арэне». Памятаеце тыя эмоцыі ад першага гола за новую каманду?
– Я нават не мог сабе ўявіць, што будзе столькі шмат балельшчыкаў на самай першай гульні сезона. Іх падтрымка была цудоўная! Настолькі гучна нас падтрымлівалі, я магу з упэўненасцю сказаць, што нашы фанаты – адны з лепшых у лізе. Хаця не, лепшыя! Было выдатна забіць адразу ж у першай гульні ў КХЛ, адчуванні ад гэтага былі захапляльнымі.
Атмасфера на «Мiнск-Арэне» адпавядае клубам з топ-10 у НХЛ. Таму заўсёды прыемна праводзіць свае матчы дома, мне падаецца, гэта дапамагае нам дабівацца перамог. Заўзятары перадаюць сваю энергію, гэта заўсёды захоплівае дух і дапамагае дасягаць выніку, – сказаў Мерклі.