Усе навіны

Хакейная каманда Лукашэнкі саступіла камандзе «Ак Барса» ў фінале Кубка прэзідэнта ААЭ. Касціцын стаў лепшым бамбардзірам турніру

23 снежня 2022, 10:11

Хакейная каманда Лукашэнкі заняла другое месца ў штогадовым Кубку прэзідэнта ААЭ у Абу-Дабі. У фінале яны прайгралі камандзе сістэмы «Ак Барса» (3:5).

Акрамя каманды з Казані хакеісты каманды Лукашэнкі сустракаліся з прадстаўнікамі мясцовага клуба «Шторм» і каманды Акадэміі «Эмірэйтс».

Нападаючы каманды Лукашэнкі Андрэй Касціцын стаў лепшым бамбардзірам турніру, набраўшы 6 (4+2) ачкоў.

Кубак прэзідэнта ААЭ – рэгулярны міжнародны турнір, арганізаваны федэрацыяй хакея краіны ў Абу-Дабі. Асноўная мэта турніру – развіццё хакея ў краінах Аравійскага паўвострава, прыцягненне ўвагі да спорту сярод мясцовай аўдыторыі і абмен вопытам паміж трэнерамі і функцыянерамі. У розныя гады па запрашэнні гаспадароў турніру ў Абу-Дабі выступалі каманды з Татарстана, Беларусі, Узбекістана і Амана.

Каманда Лукашэнкі – «Ак Барс» – 3:5

Шайбы: 0:1 – Рышат Ахметзянаў (Айрат Зіязаў, Даніс Зарыпаў), 0:2 – Рышат Ахметзянаў (Альберт Сіраеў, Аляксандр Мухін), 1:2 – Андрэй Башко (Андрэй Касціцын, Яраслаў Чупрыс), 2:2 – Андрэй Касціцын (Яраслаў Чупрыс), 3:2 – Арцём Каркоцкі (Андрэй Касціцын, Яраслаў Чупрыс), 3:3 – Максім Пестушко (Даніэль Насыбулін, Максім Хапаў), 3:4 – Максім Пестушко, 3:5 – Дзмітрый Абухоў (Даніс Зарыпаў).