Галоўны трэнер «Металурга» Краўчанка пра Кубак Саюза: «Такія турніры служаць добрым імпульсам для развіцця. Хачу падзякаваць федэрацыі дзвюх краін за арганізацыю»
Галоўны трэнер «Металурга» Дзмітрый Краўчанка пракаментаваў паражэнне ў фінале Кубка Саюза ад цюменскага «Рубіна» (1:3), а таксама ацаніў турнір.
– Хачу падзякаваць усім камандам за тую самааддачу, якую я ўбачыў у кожнай гульні. Сапраўды было цікава. Усе мы вучымся адно ў аднаго. Такія турніры служаць добрым імпульсам для развіцця трэнераў, ігракоў, клубаў. Таксама хачу падзякаваць федэрацыі дзвюх краін за арганізацыю – праца была праведзена вялікая. Вельмі хацелася б, каб такія турніры праводзіліся штогод. Думаю, гэта цікава гледачам.
Усіх з надыходзячым новым годам! Здароўя, цяпла ў дом. Спартсмены абыходзіцца без траўмаў, а трэнерам менш нервавацца, кіраўнікам пабольш укладваць :)
– Наколькі сёння не хапала на лёдзе капітана Яўгена Саламонава?
– Такі збег абставінаў. Пасля матчу я падзякаваў рабят за самааддачу, самаадданасць. Мы сёння саступілі ў гульні на апярэджанне, у руху. Калі б мы ўвесь час гулялі на такім узроўні, то больш развіваліся б. Недзе мы выраўноўвалі ход матчу, але ўсё роўна не хапала. Не ведаю, як скончылася б сустрэча, калі б у нас былі ўсе гульцы ў страі, ды і няма сэнсу пра гэта разважаць. Перамог мацнейшы, а хлопцы няхай аднаўляюцца.
– Ні разу не рэалізавалі большасць на турніры.
– Я гляджу, мы ў экстралізе на трэцім месцы па гульні ў большасці. Толькі не разумею і не магу ўспомніць, каму мы забівалі:) Буду аналізаваць заўтра. Без галоў перамог не будзе. А калі дыстанцыя з такіх матчаў? У нас гэтую зброю сёння забралі.
– Наколькі важная была падтрымка роднага стадыёна?
– Заўзятары заўсёды гоняць нас наперад. Недзе жураць, недзе асвістваюць. Мне не сорамна за наш жлобінскі калектыў. Ёсць пэўныя нюансы, але мы вельмі шмат намаганняў прыкладаем, каб радаваць балельшчыкаў. Ведаем, калі будзем гуляць дрэнна, то заўзятар не будзе хадзіць. Але ён ходзіць. Сёння сустрэліся дзве моцныя каманды, і гледачы прыйшлі. Ніякі маркетынг не дапамог бы, калі б каманды паказвалі слабую гульню. Усё залежыць ад спартыўных калектываў.
Рады і ганаруся нашымі заўзятарамі! Рабяты з Цюмені таксама прыехалі – 2700 км. Як можна імі не ганарыцца? У нас у кожным горадзе цудоўныя балельшчыкі, але ў Жлобіне лепш за ўсіх! – сказаў Краўчанка.