Усе навіны

У матчы «Дынама-Шыннік» – «Дынама» Санкт-Пецярбург здарылася масавая бойка – суддзі адправілі ў распранальню 6 гульцоў

28 снежня 2022, 17:04

У матчы МХЛ «Дынама-Шыннік» – «Дынама» Санкт-Пецярбург 28 снежня на 28-й хвіліне пры ліку 1:3 адбылася масавая бойка.

Нагодай паслужыў эпізод, у якім капітан гасцей Леанід Бойкаў тыцнуў клюшкай у галкіпера беларускай каманды.

Выдаленні да канца гульні атрымалі беларусы Цімафей Каўгарэня, Міраслаў Міхалёў і Максім Глінскі, у расіян – Леанід Бойкаў, Ягор Радзівонаў і Ягор Нікіцін.

У суме суддзі выпісалі 204 хвіліны штрафу.

Праз дзве з паловай хвіліны пасля масавай бойкі за ўдар клюшкай да канца гульні быў выдалены гулец расійскай каманды Ілля Лакоеў.

Затым гульцы «Дынама-Шыннік» з інтэрвалам у 75 секунд закінулі дзве шайбы і зраўнялі лік (3:3).