Усе навіны

КХЛ: мінскае «Дынама» саступіла «Спартаку» па булітах. Гэта восьмая параза каманды запар

30 снежня 2022, 22:05

Мінскае «Дынама» 30 снежня дома па булітах саступіла «Спартаку» у межах чарговага матча КХЛ. Гэтая параза стала для сталічнай каманды восьмай запар.

Чэмпіянат КХЛ

Дынама Мінск – Спартак – 5:6 ПБ

Шайбы: 1:0 – Зоркін (Сакалоў, Шынкевіч, 21: 51). 1:1 – Лакціёнаў (Хахлачоў, Прынс, 23:01). 2:1 – Душак (Спунэр, 28:34). 2:2 – Хахлачоў (Ручкін, Прынс, 32:00, бол.). 3:2 – Козун (Спунэр, 43:12, бол.). 4:2 – Гарбуноў (Шынкевіч, Мерклі, 45:20). 4:3 – Хахлачоў (Квартальнаў, 49:29) 4:4 – Заседа (Ручкін, 50:36). 4:5 – Старчанка (Квартальнаў, Цыплакоў, 56:14, бол.). 5:5 – Сакалоў (Лалонд, 57: 03). 5:6 – 65:00 Прынс.

Турнірнае становішча ў Заходняй канферэнцыі: 1. СКА – 73 ачкі (45 гульняў), 2. «Лакаматыў» – 65 (46), 3. ЦСКА – 61 (44), 4. «Тарпеда» – 59 (45), 5. «Дынама Масква» – 59 (45), 6. «Спартак» – 49 (46), 7. «Віцязь» – 46 (44), 8. «Поўначсталь» – 46 (45), 9. «Дынама Мінск» – 43 (46), 10. «Куньлунь» – 36 (46), 11. «Сочы» – 18 (44).