Усе навіны

Трэнер «Ліды» Чух: «Сёння была кашмарная гульня ў нашым выкананні»

30 снежня 2022, 21:26

Галоўны трэнер «Ліды» Юрый Чух пракаментаваў разгром ад «Металурга» (0:7).

«Каментаваць асабліва няма чаго, лік на табло. Напэўна, выйшлі ўжо ў нейкім перадсвяточным настроі, хоць казалі хлопцам, папярэджвалі, але многія не чуюць. Пры гэтым мелі шанцы сёння: і «адзін у нуль» былі выхады, і «два ў адзін», і большасць. Але ў суперніка брамнік гуляе вельмі добрага ўзроўню, нашым нападаючым не хапае майстэрства менавіта ў завяршэнні нападаў. «Металург» закідваў галы на любы густ, усё ў іх сёння праходзіла, усё атрымлівалася. Бываюць такія дні. Для нас ён у календары атрымаўся чорным.

Перад нашымі заўзятарамі хацелася б папрасіць прабачэння за такі вынік. Сёння была кашмарная гульня ў нашым выкананні, вядома. Будзем збірацца, падымацца. Спадзяюся, што нешта зможам яшчэ. Зараз па гарачых слядах не хочацца шмат гаварыць, трэба аналізаваць. Адмоўны вынік – таксама вынік. Будзем рабіць высновы. У некаторых хлопцаў сёння проста масавае катанне было.

Віншую ўсіх з надыходзячым новым годам! Спадзяюся, здолеем часцей радаваць нашых заўзятараў у 2023-м», – сказаў Чух.