Усе навіны

Кангрэс украінцаў Канады просіць не выдаваць канадскую візу расійскаму хакеісту Авечкіну

30 снежня 2022, 22:11

Кангрэс украінцаў Канады выступіў з просьбай не выдаваць канадскую візу нападніку «Вашынгтона» расіяніну Аляксандру Авечкіну.

30 студзеня «Вашынгтон» павінен згуляць у Таронта ў рэгулярным чэмпіянаце НХЛ, форварду патрэбна віза для ўезду ў Канаду.

Кангрэс накіраваў адкрыты ліст міністру замежных спраў Канады Мелані Жоли і міністру па іміграцыі Шону Фрэйзеру з просьбай адмовіць расійскаму хакеісту.

Арганізацыя аргументуе сваю просьбу тым, што Авечкін не асудзіў расійскае ўварванне ва Украіну.

Хакеіст з'яўляецца заснавальнікам грамадскага руху Putin Team, які падтрымлівае прэзідэнта РФ.

Нагадаем, з 24 лютага Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

dima.december
Няхай кангрэс Канады згорне ў трубачку свае санкцыі і ўсуне сабе ў дупу, бліжэй да гланд.
Адказаць
0