Усе навіны

Канада, ЗША, Швецыя і Чэхія выйшлі ў паўфінал маладзёжнага ЧС-2023 па хакеі

3 студзеня 2023, 12:52

Па выніках чвэрцьфіналаў маладзёжнага ЧС-2023 па хакеі сталі вядомы ўсе ўдзельнікі 1/2 фіналу.

Швецыя перамагла Фінляндыю (3:2), Чэхія разграміла Швейцарыю (9:1), ЗША – Германію (11:1), а Канада абгуляла Славакію (4:3).

Пары паўфіналу:

Чэхія – Швецыя

ЗША – Канада

Матчы пройдуць 4 і 5 студзеня.

Спачатку маладзёжны чэмпіянат свету павінен быў прайсці ў Расіі, але з-за ўварвання РФ ва Украіну быў перанесены ў Канаду. Зборную Расіі не дапусцілі да ўдзелу.