Усе навіны

Нападаючы мінскага «Дынама» Варфаламееў абнавіў асабісты сезонны снайперскі рэкорд у КХЛ

3 студзеня 2023, 19:35

Нападаючы мінскага «Дынама» Павел Варфаламееў закінуў у матчы супраць «Амура» (4:1) у чэмпіянаце КХЛ. Для форварда стала 14-я шайба ў сезоне. Гэта асабісты снайперскі рэкорд 27-гадовага спартcмена ў рэгулярных чэмпіянатах КХЛ.

Раней ён закідваў па 13 шайб у сезонах-2016/17 і -2017/18 у складзе «Югры».

Варфаламееў падабраўся да асабістага бамбардзірскага рэкорду. Цяпер у яго 23 (14+9) ачкі ў 37 матчах, а найлепшы вынік быў у рэгулярным чэмпіянаце КХЛ-2017/18. Тады ў складзе «Югры» ён набраў 25 (13+12) балаў у 51 паядынку.

Найбліжэйшы матч мінская каманда правядзе 5 студзеня супраць «Адмірала».