Усе навіны

Траццяк пра зборную Беларусі: «Гэта нашыя самыя блізкія браты і сёстры. Мы заўсёды заўзеем за яе, лічым яе і сваёй»

4 студзеня 2023, 09:23

Кіраўнік федэрацыі хакея Расіі Уладзіслаў Траццяк падзяліўся меркаваннем аб зборнай Беларусі.

– Што можаце сказаць аб зборнай Беларусі?

– Успамінаю 2014 год – ваша каманда вельмі ўдала гуляла. І мы заўзелі за яе, таму што гэта нашы найбліжэйшыя браты і сёстры. Канешне, чэмпіянат свету быў незвычайны, арганізаваны на самым высокім узроўні.

Адкрыю сакрэт, мы заўсёды заўзеем за вашу каманду, мы яе лічым і сваёй. Мы вельмі рады, што мінскае «Дынама» прадстаўлена [у зборнай], што сёння практычна [увесь] касцяк зборнай каманды фармуецца з гэтага складу, і што «Дынама» гуляе ў КХЛ. Гэта вельмі важна для развіцця менавіта хакея ў Беларусі і падтрымання высокага ўзроўню ў нацыянальнай зборнай, – сказаў Траццяк.