Усе навіны

«Металург» скасаваў кантракт з Калачом

4 студзеня 2023, 19:14

Жлобінскі «Металург» па ўзаемнай згодзе скасаваў кантракт з 20-гадовым абаронцам Міхалам Калачом. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе клуба.

Хакеіст далучыўся да клуба летам мінулага года. У экстралізе правёў за «Металург» 10 матчаў, ачкоў не набіраў. У вышэйшай лізе згуляў за «Белсталь» 12 матчаў, адзначыўся 5 (0+5) выніковымі баламі.

Па інфармацыі прэс-службы «Металурга», Калач працягне кар'еру ў адной з камандаў вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі.