Усе навіны

Рашэнне пра ўдзел Беларусі ў сезоне-2023/24 ва ўсіх чэмпіянатах свету будзе прынятае ў маi

6 студзеня 2023, 17:38

Кіраўнік Міжнароднай федэрацыі хакея Люк Тардыф расказаў, што рашэнне па магчымым вяртанні зборных Беларусі па хакеі на чэмпіянаты свету ў сезоне-2023/24 будзе прынята на кангрэсе IIHF у канцы мая 2023 года.

5 студзеня IIHF на сваім афіцыйным сайце апублікавала склад гуртоў на маладзёжны чэмпіянат свету-2024. У іх няма зборных Беларусі і Расіі.

- Рашэнне аб удзеле Расіі і Беларусі ў сезоне-2023/24 ва ўсіх чэмпіянатах свету па хакеі, уключаючы і маладзёжны, будзе прынята на кангрэсе IIHF у Фінляндыі ў канцы мая, - сказаў Тардыф.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.