Усе навіны

Нарвегія адмовілася ад правядзення ЧС-2027 па хакеі з-за адсутнасці фінансавання з боку ўрада

7 студзеня 2023, 22:02

Нарвежская федэрацыя хакея адклікала заяўку на правядзенне чэмпіянату свету-2027 з-за адсутнасці фінансавання з боку ўрада.

«Вядома, мы расчараваны адмовай без папярэдняга абмеркавання. Чэмпіянат свету па хакеі павінен бстаць самай вялікай зімовай спартыўнай падзеяй з часоў Алімпійскіх гульняў-1994 і шмат што азначаў бы для нарвежскага спорту. У нашай заяўцы мы планавалі выкарыстоўваць наяўныя аб'екты і інвеставаць у энергаэфектыўнасць», – паведаміў прэзідэнт Нарвежскай федэрацыі хакея Таге Петэрсан.

Апошні раз Нарвегія прымала чэмпіянат свету па хакеі ў 1999 годзе.

Прэтэндэнтаў на правядзенне ЧС-2027 засталося двое – Германія і Казахстан.