Пакет пра Коласава: «Ён можа падпісаць кантракт, з'ехаць у Амерыку і там працягнуць расці»
Канадскі форвард мінскага «Дынама» Седрык Пакет падзяліўся сваімі думкамі пра перспектывы беларускага брамніка сталічнай каманды Аляксея Коласава ў НХЛ.
– У «Дынама» цяпер асноўны брамнік – 21-гадовы беларус Аляксей Коласаў. Наколькі ён добры, у яго ёсць перспектывы ў НХЛ?
– Ён вельмі добры, таксама Атлетычны, адзін з лепшых у гульні на перамяшчэнні ў варотах. Ён вельмі малады, У яго ёсць час, каб дамагчыся яшчэ большага прагрэсу ў сваёй гульні. Ён з кожным матчам становіцца лепш, і, чым больш ён гуляе, тым для яго лепш. Каманда ў ім не сумняваецца, ён заўсёды трымае нас у гульні.
– У яго ёсць шанец патрапіць у НХЛ?
– Думаю, так, ён можа падпісаць кантракт, з'ехаць у Амерыку і там працягнуць расці. Там крыху іншы стыль гульні, трэба будзе прыстасавацца, але, думаю, ён заслужана быў задрафтаваны «Філадэльфіяй». Спадзяюся, у яго хутка зʼявіцца шанец у Амерыцы, – падзяліўся Пакет.