Усе навіны

Кадола пра зборную Беларусі: «Мы на кожным чэмпіянаце свету імкнёмся выйсці ў плэй-оф і там змагацца за нейкія высокія месцы»

12 студзеня 2023, 19:30

Форвард маскоўскага «‎Дынама» Уладзіслаў Кадола распавёў пра тое, чаму вырашыў выступаць за зборную Беларусі.

– У снежні ты выступаў за зборную Беларусі на Кубку Першага канала і сенсацыйна заняў там першае месца. Перад пачаткам турніра спадзяваўся на перамогу?

– А чаму не? Так, у нас было шмат моладзі ў складзе, але і дасведчаных хлопцаў хапала. Меркавалі, што супраць зборнай Расіі, ды і супраць Казахстана будзе складана, але выйграць вельмі хацелася. Мы ж разумеем, што пакуль іншых турніраў для зборнай няма, а тут у хлопцаў з'явіўся шанц сябе праявіць на гэтым узроўні. Выдатна, што ўдалося перамагчы.

– У цябе ў зборнай унікальная гісторыя. У 2020-м годзе ты прыйшоў у зборную Беларусі са… зборнай Расіі. Што стала самым галоўным фактарам гэтага рашэння?

– Ініцыятыву пачало праяўляць кіраўніцтва беларускай зборнай. Мне некалькі разоў тэлефанавалі. Я доўга думаў, раіўся з бацькам. Галоўным фактарам, мусіць, стала магчымасць згуляць на чэмпіянаце міру ў 2021 году. Вядома, здорава было б выступіць на ім і за Расію. Але, шчыра кажучы, там канкурэнцыя нашмат больш сур'ёзная. Я быў готаў працаваць і дужацца за месца ў складзе. Але, выступаючы за Беларусь, я дакладна трапляў і на чэмпіянат свету, які першапачаткова павінен быў прайсці ў Мінску (ЧС-2021 перанесены з Мінска з-за рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі – Tribuna.com), і на іншыя турніры. Таму пагадзіўся на пераход.

– У цябе ёсць мара, звязаная са зборнай?

– Вядома. Мы на кожным чэмпіянаце свету імкнёмся выйсці ў плэй-оф (ЧМ-2022 Беларусь прапускала з-за саўдзелу ў вайне Расіі супраць Украіны - Tribuna.com) і там ужо змагацца за нейкія высокія месцы (На ЧС-2021 у Рызе зборная Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Захарава фінішавала ў сталіцы Латвіі на апошнім месцы ў групе «А» і 15-й сярод усіх удзельнікаў. – Tribuna.com).

Цяпер зборная амалоджваецца, новыя хлопцы растуць, ідзе перазагрузка. Калі працягнем гуляць у атакуючы хакей, усё будзе добра. Мы маглі б і на Алімпіяду ў Пекіне патрапіць, калі б выйгралі ў славакаў вырашальны матч. Так што ўсё было блізка і рэальна. Будзем працаваць і прабівацца, – лічыць Кадола.