Усе навіны

Экстраліга: «Ліда» саступiла «Юнацтву», «Металург» перамог «Віцебск», «Гомель» – «Нёман»

14 студзеня 2023, 20:50

14 студзеня пройдуць чарговыя матчы Экстралігі.

Экстраліга

«Ліда» – «Юнацтва» – 1:5 (1:0, 0:2, 0:3)

Шайбы: 1:0 – Серякоў (Ідыятулін, Паслаўскі, 07:18). 1:1 – Шчарбакоў (Кучкін, 22:38). 1:2 – Шчарбакоў (Кучкін, Дземідовіч, 36:13). 1:3 – Кашкар (Дземідовіч, 43:56). 1:4 – Палішчук (Раісаў, Багаслаў, 56:52). 1:5 – Паўленка (Кітараў, Сідарук, 59:52).

«Металург» – «Віцебск» – 4:3 (1:1, 1:1, 1:1, 1:0)

Шайбы: 0:1 - Камбовіч (00:16). 1:1 - Спат (Волчанкаў, 15:19). 2:1 - Кузняцоў (Сяргіеўскі, Сергіенка, 24:14). 2:2 - Елісеенка (Нявідзіцын, 34:34). 2:3 - Конаў (Ядроец, 46:23). 3:3 - Купчыхін (Міхноў, 53:22). 4:3 - Гаўрус (62:58).

«Нёман» – «Гомель» – 1:2 (0:1, 1:0, 0:0, 0:0, 0:1)

Шайбы: 0:1 - Бовін (Сусла, Вайтовіч, 16:06) 1:1 - Ляўша (Кіслы, Казячы, 23:17). 1:2 - Нікулін (пераможны буліт).

Становішча каманд: «Шахцёр» – 63 ачкi (41 гульняў), «Нёман» – 60 (42), «Юнацтва» – 60 (42), «Гомель» – 57 (42), «Віцебск» – 54 (42), «Металург» – 51 (42), «Брэст» – 49 (41), «Лакаматыў» – 48 (41), «Хімік» – 36 (41), «Дынама-Маладзечна» – 32 (41), «Ліда» – 25 (42), «Магілёў» – 14 (41).