Усе навіны

Корабаў пра перамогу над «Магілёвам»: «Рады, што забілі сёння шэсць галоў, але не рады, што прапусцілі тры. Задачу на серыю выканалі – узялі чатыры ачкі»

15 студзеня 2023, 21:04

Галоўны трэнер «Хіміка» Станіслаў Корабаў пракаментаваў перамогу каманды над «Магілёвам» з лікам 6:3

– Каманду з перамогай! Рады, што забілі сёння шэсць галоў, але не рады, што прапусцілі тры. Былі памылкі ў абароне, над якімі трэба працаваць. Увогуле, задачу на серыю выканалі – узялі чатыры ачкі. Ідзем далей.

– Як адзначыце сённяшнюю гульню Мікіты Даўгапятава?

– Мікіту мы ў распранальні павіншавалі з першымі забітымі галамі. Дай Бог, каб так пайшло і далей. Будзем спадзявацца, што ён разняволіўся і канчаткова ўліўся ў калектыў, разлічваем на яго, – сказаў Корабаў.