АдзінаборствыАмерыканскі футболАўта/мотаБабслей і санны спортБадмінтонБарацьбаБейсболБільярдБоксВалейболВеласпортВеславаннеВодныя віды спортуГімнастыкаГольфІншыяКанькабежны спортКёрлінгКіберспортКонны спортЛёгкая атлетыкаЛыжны спортНастольны тэнісПарусны спортПляжны футболПокерРэгбіСтральбаСучаснае пяцібор'еТрыятлонФехтаваннеФігурнае катаннеФутзалХакей з мячомХакей на травеЦяжкая атлетыкаШахматыЭкзатычныя вiдыЭкстрэмальныя віды
BE
Есаулаў пра 0:4 ад «Віцебска»: «Юнацтва» абыграў варатар саперніка. Не змаглі забіць, хаця момантаў хапала. І агідна згулялі брыгады большасці і меншасці»
18 студзеня 2023, 14:29
Галоўны трэнер «Юнацтва» Яўген Есаулаў пракаментаваў паражэнне ад «Віцебска» з лікам 0:4.
– Можна сказаць, што нас абыграў варатар суперніка. Не змаглі яму забіць, хаця момантаў хапала. І агідна згулялі брыгады большасці і меншасці. Было дастаткова часу ў большасці, каб пераламаць ход гульні. Але, нажаль, не спрацавала ні большасць, ні меншасць.
– З улікам таго, што ў вашай каманды было шмат момантаў, можна сказаць, што вынік не па гульні?
– Я б не сказаў, што рахунак па гульні. Праблема ў рэалізацыі - трэба забіваць галы, тады не будзе такіх рахункам.
– У канцы матчу не было думкі выпусціць Зянюка?
– Зянюк адыграў два матчы запар за фарм, ён не жалезны.
– Як будзеце выпраўляць сітуацыю?
– Выходзіць і перамагаць, – сказаў Есаулаў.