Усе навіны

Захараў пра санкцыі: «Не хвалююся, што белхакей адкоціцца назад. З Расiяй пайшла такая камунікацыя, што я ніколі ў такое не верыў»

24 студзеня 2023, 23:45

Беларускі спецыяліст Міхаіл Захараў падзяліўся меркаваннем аб адхіленні нацкаманды ад міжнародных спаборніцтваў.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Ці хвалюецеся з-за таго, што беларускі хакей адкоціцца на некалькі крокаў назад з-за санкцыяў?

– Не. Глядзі, мы сябе вельмі добрае праявілі, наша нацыянальная зборная, на Кубку Першага канала. Плюс пайшла з Расіяй такая камунікацыя, што я ніколі ў такое не верыў – сталі больш гуляць з імі. Для нас гэта вельмi добра. Плюс Баскаву трэба дзякуй сказаць: дзякуючы яго характару стварыў каманду ў МХЛ («Дынама-Шыннік» – Tribuna.com), пра якую ўсе казалі, што яна не патрэбная. А яна проста ... (неразборліва – Tribuna.com) кажуць: такі праект, хлопцы проста растуць, «Спартак» перамаглі, СКА перамаглі.

Колькі каманд з першага дывізіёна перамагаем? Хлопцы малайцы. Вельмі цікавы праект. Гэта будучыня зборнай Беларусі. Даўно такога не было. Прыемна за такую каманду. Не схаваю, што патрэбная і другая, і трэцяя каманда ў лізе. Толькі з рускімі гуляем – шышкі набіваем, растуць хакеісты. А ўнутры вельмі складана, – сказаў Захараў.